top of page

Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч:"Маючы адбыцца юбілей - не толькі гісторыя беларускага кнігадрукавання, але і сусветная кніжная гісторыя, гісторыя сусветнай кніжнай культуры", - сказала міністр. Яна выказала ўпэўненасць, што 500-годдзе выдання Францыскам Скарынам Псалтыра будзе шырока адзначацца ва ўсім свеце, у тым ліку па лініі ЮНЕСКА. На прасторы Садружнасці мерапрыемствы пройдуць пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

"Што датычыцца Расійскай Федэрацыі, то разлічваем на фармат нашага сумеснага праекта "Мінская ініцыятыва": правядзём канферэнцыі, круглыя сталы і гэтак далей, - паведаміла Лілія Ананіч. - І, вядома ж, мы прадоўжым выданне Скарыніяны. У Беларусі ёсць добры вопыт выдання кнігі "Францыск Скарына на мовах народаў свету". Гэта кніга ў Беларусі мела вельмі вялікі поспех, яна была актыўна запатрабавана. Думаю, што мы выдадзім Скарыну ў супрацоўніцтве з Расіяй".

Міністр адзначыла, што сумесныя выдавецкія праекты з Расіяй беларускі бок рэалізуе не толькі ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. "У прыватнасці, мы цесна супрацоўнічае з урадам Масквы, - нагадала яна. - У рамках маскоўскіх выдавецкіх праграм у нас штогод выходзяць знакавыя кнігі, якія падрыхтаваны беларускімі выдаўцамі, а прафінансаваны маскоўскім бокам. І затым гэтыя кнігі становяцца здабыткам двух народаў, трапляючы ў бібліятэкі нашых краін".

Гаворачы аб падрыхтоўцы ў Беларусі да знакавага юбілею, Лілія Ананіч падкрэсліла, што маштабная работа ў гэтым напрамку ўжо рэалізуецца. "Гэта і скарынаўскія праекты, якія былі прадстаўлены ў лютым бягучага года на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, і Дзень беларускага пісьменства, што рыхтуецца, і тэматычныя праекты Нацыянальнай бібліятэкі, і шэраг іншых культурных праектаў", - пералічыла міністр

Дзень беларускага пісьменства — 2017 павінен стаць знакавай падзеяй. Пра гэта заявіла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава на пасяджэнні нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку, перадае Белта. Паводле слоў Наталлі Качанавай, Дзень беларускага пісьменства будучага года асаблівы, паколькі гэта год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і год 1155-годдзя горада Полацка. Гэтыя дзве падзеі павінны быць асноўнымі ў канцэпцыі Дня беларускага пісьменства, сказала віцэ-прэм'ер. Полацк прымае Дзень беларускага пісьменства ўжо трэці раз. Знакавыя даты сталі вызначальнымі ў выбары месца правядзення мерапрыемства. Свята прапануецца адкрыць у суботу 2 верасня.

Ключавая канцэпцыя свята павінна быць падрыхтавана ў студзені будучага года, сказала віцэ-прэм'ер. Свята павінна стаць знакавым і запамінальным як для гараджан, так і для гасцей.

Актыўная работа па падрыхтоўцы святочных мерапрыемстваў чакаецца з боку беларускіх пісьменнікаў. Пройдуць іх сустрэчы з чытачамі, у працоўных калектывах, з моладдзю, каб расказаць аб гісторыі краіны, беларускай мовы, змяненнях у сферы культуры.

bottom of page