top of page

Мальчук Арына, 7 клас

 

Якая снежная зіма!

Сняжынкі кружацца з рання.

Зімой трапляеш нібы ў рай,

Збіраеш снежны ўраджай.

 

Якая снежная зіма

Чаму заканчваецца яна?

Глазкоў Ягор, 7 клас

Сонечны дзень

Сёння сонейка свяціла, сёння радасны быў дзень,

Мы з табою весялілісь з гэтых сонца прамяней.

Мы гулялі і спявалі, і лавілі матылькоў

Промні сонца прабягалі між празрыстых ручайкоў.

Прырода радасна шаптала, і птушкі пелі нам услед:

“Жывіце, радуйцесь свабодзе, не ведайце ніякіх бед!”.

Палітыка Яна, 7 клас

Зіма

Зіма скавала рэчак бег,

Мароз папрацаваў старанна.

Схаваў пад коўдрай зямлі раны

Бялюткі лёгкі-лёгкі снег.

Замоўк і сцішыўся абшар,

І не кранецца ветрам голле.

Зімовым сном застыла наваколле,

Спыніўшы подых летніх мар.

У мгле і сне праходзяць дні,

Прыроду ахапіла скруха.

Ні гуку не даносіцца да вуха

У гэтай звонкай зімняй цішыне.

Куцішчаў Ілля, 8 клас

Мова беларусаў

Калі жывеш у Беларусі,

Краю нябёсаў і лугоў,

Калі ты ганарышся ёю,

Ты паважай мову бацькоў.

 

Любі ты мову беларусаў,

Заўсёды мову паважай.

Тады,калі бывае цяжка,

Ты ўспомні свой радзімы край.

 

Успомні, дзе ты нарадзіўся,

Успомні Беларусь сваю!

І на душы стане лягчэй,

Нібыта быў ты ў палоне.

 

У палоне, дзе няма лугоў,

Няма там мовы роднай,

Няма лясоў, няма палёў,

Душы няма ніводнай!

 

Каб не запамятаць бацькоў,

Радзіму ты любі!

Любі свой край, радзімы край –

Ён лепшы на зямлі!

bottom of page