top of page

Кніга - скарбніца ўсіх багаццяў

  Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, здабываць карысныя выкапні, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас… Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася Кніга. Менавіта  яна  вывела  чалавека  ў  свет  розуму.

    На  старонках  кніг  вучоныя, пісьменнікі,  філосафы  імкнуцца  зафіксаваць свае  цяжкаю  працаю  здабытыя  веды, свой  вопыт, свае  думкі  і такім  чынам  захаваць  іх  для  нашчадкаў.

    Чытанне  мастацкай, навуковай , даведачнай  літаратуры  – гэта  выключны  сродак  выхавання, сродак  прывіцця  любві  да  чалавека,  грамадства, роднага  краю, мовы, культуры … І  вельмі  шкада,  што  напісанае  не запатрабавана  сёння,  не  працуе  на  поўніцу.     

  Наша пакаленне выхоўвалася на кнігах, а вось у сённяшніх маладых людзей шмат спакус: тэлевізар, камп’ютар, інтэрнэт, і кніга адыходзіць як бы на другі план. Моладзь перастае чытаць,  рэзкае  падае  чытацкая  актыўнасць. А гэта няправільна. Гэта  вельмі  трывожны  званочак . Ніякія  дасканалыя  маніторы  не  могуць   выклікаць  тое  трапяткое  пачуццё , якое  мы  адчуваем  ад  паху  і  шалясцення  кніжных  старонак. І  наш  педагагічны  калектыў   непакоіць  такая  тэндэнцыя.  Гэта  праблема  не  раз  гучала  на  педагагічных  нарадах, на  паседжаннях  метадычных аб’яднанняў  настаўнікаў–філолагаў , настаўнікаў  пачатковых  класаў, бацькоўскіх  сходах.  Адно  за  адным  паўстаюць  пытанні :

  • Што  чытаюць  нашы  навучэнцы  акрамя  праграмнай  літаратуры ?

  • Сямейнае  чытанне  ў  мінулым ?

  • Што  неабходна   для  таго , каб  навучэнец  узяў  кнігу  з  паліцы ?

  • Як  зацікавіць  мастацкім  чытанне. Нашым  навучэнцам  неабходна  падтрымка  і  ўвага. Гультаяваць  лёгка  і  проста. А  вось  чытаць – гэта  дастаткова  складана:  атрымліваць  задавальненне  ад  чытання  не  кожны  ўмее.  Навучэнцы  павінны  добра  засвоіць: “Чытаць – гэта  цікава! Чытаць – гэта  крута! Чытаць – гэта  модна!І  ніхто , акрамя   настаўнікаў, бібліятэкараў, бацькоў не зможа  “заразіць”  дзіця  чытаннем, “ акрыліць “ пісьменнікам, “зачараваць “  кнігай. Таму  ўсе  павінны  працаваць  над  гэтай  праблемай  у  цеснай  сувязіНастаў  час  уславіць  Кнігу, пачаць  чытаць  і  прапагандаваць , бо  без  ведання  літаратуры   не  можа  быць  сфарміравана  асоба  чалавекаІ  вельмі  радуе ,  што  пытанні  захавання  духоўнасці  грамадства , развіцця  беларускай  літаратуры  і  культуры – у  цэнтры  асаблівай  увагі дзяржавы. Вельмі добра, што сёлетні год будзе праходзіць пад знакам яе Вялікасці Кніга.Кніга   -  скарбніца  ўсіх   багаццяў  , лекі  для  душы  чалавечай, крыніца  мудрасці,якіх немагчыма  спасцігнуць  цалкам.  І  ў час 500-годдзя беларускага кнігадрукавання  гэтыя  словы  набываюць  яшчэ  большую  актуальнасць. Менавіта  з  кніг  пачынаецца  выхаванне  чалавека  і  грамадзяніна. Кніга дае духоўны спажытак, прымушае думаць, ацэньваць падзеі і паводзіны герояў, ды што казаць, кніга вучыць і прыгожа размаўляць, і правільна пісаць , і …  Таму  ў  бягучым  годзе  ёсць  цудоўная  нагода  пагаварыць  аб  кнігах, пісьменніках, чытанні. Кніга – гэта  суразмоўца , які  гаворыць  мудра , проста, даступна. У  іх  можна  знайсці  адказы  на  ўсе  пытанні. За  прыкладамі  далёка  хадзіць  не  трэба . Проста  неабходна  зазірнуць  у  бібліятэку, узяць  кнігу  з  паліцы  і  пачаць  чытаць. І мы  спадзяёмся , што  Год  Кнігі  паспрыяе  далучэнню  навучэнцаў  нашай  установы  да  дзіўнага  свету , які  раскрыюць  перад  імі  друкаваныя  выданні. Толькі яны  дадуць  магчымасць   адчуць  духоўную  асалоду, толькі  яны  дадуць  магчымасць   датыкнуцца  да  высокага  і  вечнага, толькі  яны  напоўняць  чалавечыя  душы  і  сэрцы  , якія  прагнуць  цяпла, спагады, разумення, любові .  Яе  Вялікасць  Кніга ! Будзем  жа  захоўваць  яе  як  найкаштоўнейшы  скарб , навучым  гэтаму  нашых дзяцей.  Няхай  сустрэча  з  кнігай  будзе  для  іх  святам, а  самымі  жаданымі  падарункамі  стануць  для  іх – Кнігі! 

bottom of page